Иван Мележ
08.02.2021Іван Паўлавіч Мележ (8 лютага 1921, в. Глінішча, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 9 жніўня 1976, Мінск) — беларускі празаік, драматург, публіцыст.
Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся ў сялянскай сям’і.
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ваяваў пад Нікалаевам і Растовам-на-Доне, быў сур’ёзна паранены ў правае плячо. У 1942 годзе скончыў курсы палітработнікаў і быў камандзіраваны ў 51-ю стралковую дывізію супрацоўнікам газеты. Пад Растовам ў другі раз быў паранены і камісаваны.
Пісаць вершы і апавяданні І. Мележ пачаў яшчэ вучнем. У 1939 годзе ў «Чырвонай змене» быў апублікаваны першы верш — «Радзіме».
У 1946 гoдзe выйшaў збopнiк «У зaвipyxy». У 1948 годзе была выдадзена кніга «Гарачы жнівень». З 1947 па 1953 гады ён працуе над раманам «Мінскі напрамак», прысвечаны аперацыі «Баграціён».
Іван Мележ — аўтар цыкла раманаў «Палеская хроніка»: «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1976).
І. П. Мележ – аўтар п’ес: «Пакуль вы маладыя» (1956), «Дні нашага нараджэння» (1958), «Хто прыйшоў уночы» (1959).
Памёр Іван Паўлавіч Мележ 9 жніўня 1976 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.