Вучні Дзяржынскага раёну паспяхова выступілі на XXIII конкурсе работ даследчага характару навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці

05.11.2020

Вядомы пісьменнік Максім Горкі неяк прызнаўся: «Праца і навука – вышэй тых дзвюх сіл няма нічога на зямлі». Сапраўды, гэта дзве найважнейшыя крыніцы ведаў, якія на сваёй глыбіні скрываюць адказы на ўсе загадкі Сусвету. Калісьці адкрыццё пеніцыліну дало штуршок развіццю медыцыны, навуковая рэвалюцыя Мікалая Каперніка цалкам змяніла ўяўленні людзей пра светабудову, а тэорыя эвалюцыі Чарльза Дарвіна апісала механізм развіцця ўсяго жывога на Зямлі. Сёння навуковыя дасягненні дапамагаюць грамадству спраўляцца з глабальнымі праблемамі, пашыраць далягляд, тлумачыць складаныя з’явы, нястомна ісці наперад у пазнанні сваёй прафесіі. Таму 10 лістапада было вырашана адзначаць Сусветны дзень навукі.

Дзяржыншчына заўсёды славілася сваімі таленавітымі і працавітымі жыхарамі, спецыялістамі ў розных напрамках дзейнасці, а асабліва – педагогамі, настаўнікамі. Яны не толькі дапамагаюць напаўняць скарбніцу ведаў, але і перадаюць свой багатыы вопыт будучым прафесіяналам.

Мы ганарымся педагогамі і вучнямі Дзяржынскага раёна. І для гэтага ёсць падстава. Так, напрыклад, у XXIII конкурсе работ даследчага характару навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці, які праходзіў з 26 па 31 кастрычніка ў анлайн-фармаце, 4 дыпломы заваявалі маладыя навукоўцы: вучаніца гімназіі №1 горада Дзяржынска Дар’я Жылінская ў секцыі «Літаратуразнаўства» (кіраўнік – Алена Сяліцкая); вучань сярэдняй школы №4 горада Дзяржынска Мікіта Трацэўскі ў секцыі «Інфарматыка» (кіраўнік – Святлана Пузіноўская); вучні гімназіі горада Фаніпаля Паліна Зудава і Ягор Марціновіч у секцыі «Матэматыка» (кіраўнік – Галіна Васількевіч); вучаніца Негарэльскай базавай школы №2 Аляксандра Жыхар у секцыі «Працоўнае навучанне» (кіраўнік – Аляксандра Кліменка). Шчыра віншуем пераможцаў!

 

ссылка

Ещё в этом разделе