Міжнародны дзень роднай мовы

12.02.2020

 

  21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята было абвешчана ў 1999 годзе рашэннем 30-й сесii Генеральнай канферэнцыi ЮНЕСКА ў мэтах садзейнiчання прызнанню i выкарыстанню родных моў ва ўсiм свеце.

  Зараз на нашай планеце iснуе амаль 6000 «жывых» моў. Каля дзясятка моў штогод вымiрае. Захаванне нацыянальнай адметнасці і нацыянальнай самабытнасці, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай - галоўная мэта Міжнароднага дня роднай мовы.

  Дзеля таго, каб беларуская мова была прызнаная роўнай сярод іншых моў свету, нямала зрабілі нашы  дзяды і прадзеды.

  Наша родная беларуская мова, жывая і непаўторная, “з легендаў і казак” сатканая,  пявучая і цудоўная,  будзе жыць у вяках! 

 

 

План мерапрыемстаў

Ещё в этом разделе