З любоўю да роднай мовы

21.02.2020

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы

Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.
Мовай роднай не гандлюй.
Мову родную любі.
Мовы роднай не кідай.
Мову дзецям перадай.
Мовы не аддай на здзек.
Толькі з ёю жыцця век

  Менавiта такiмi радкамі пачаўся сённяшні дзень у нашай уставнове адукацыі. 21 лютага 2020 года ў ДУА “Негарэльская базавая школа №2” прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.
 Святкаванне Дня роднай мовы ў нашай навучальнай установе стала ўжо добрай традыцыяй.
  З самай раніцы ў фае школы адбылося адкрыцце Дня роднай мовы, дзе прысутнічалі ўсе навучэнцы і настаўнікі нашай установы адукацыі. Вучні 6, 7 и 9 класаў віншавалі ўсіх з Днём роднай мовы.
  Вучні 7 класа разам з настайніцай беларускай мовы i літаратуры Таццянай Лявонцеўнай Жук аформілі вельмі змястоўны і цікавы інфармацыйны стэнд, які быў прысвечаны Дню роднай мовы, дзе размясцілі плакаты, малюнкі, вешы, выказванні пісьменнікаў пра родную мову. А таксама размясцілі займальны матэрыял пазнаваўчага характару на дзвярах кожнага класу. На ўсіх перапынках навуэнцы нашай установы адукацыі прымалі ўдзел у пазнаваўчых мерапрыемствах: разгадвалі загадкі на беларускай мове, перакладалі словы на беларускую мову.
  Вучні 3-4 класай прыняли ўдзел у конкурсе малюнкау «Зямля пад белымі крыламі».
 

  Адказаць на гумарыстычныя пытанні, хука зрабіць пераклад, знайсці адказ на загадкі і нават “адведаць” беларускую кухню – усё гэта паспрабавалі вучні 5-9 класаў ў час правядзення літаратурнага калейдаскопа "Любі, шануй,ведай роднае слова!"

  Зацікаўленасць, добразычлівасць, атмасфера даверу і канешне ж вяселля панавалі на працягу ўсяго дня. Такія мерапрыемствы заўсёды выклікаюць у навучэнцаў нашай установы жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе.

Ещё в этом разделе